У здаровым целе – здаровы дух

Главное

На мінулым тыдні ў Хойніках прайшоў спартыўны забег «У здаровым целе – здаровы дух» па маршруту «Цэнтр культуры – участак па вытворчасці камбікармоў КСУП «Саўгас-камбінат «Зара» – Цэнтр культуры». Прымеркавалі мерапрыемства да Года малой радзімы і 100-годдзя стварэння УЛКСМ. 

Стартавалі каля 60 чалавек, у іх ліку прадстаўнікі грамадскіх аб’яданняў і працоўных калектываў, вучні гарадскіх школ, навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Патрыятычны антураж стваралі тэматычныя плакаты, з якімі імчаліся ўдзельнікі забегу. Настрой быў ва ўсіх па-спартыўнаму бадзёры.
А на фінішы дзяўчаты ў нацыянальным адзенні прапаноўвалі лёгкаатлетам паласавацца беларускімі цукеркамі.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *