Зарэгістравалі шлюб у нацыянальным стылі

Главное

У свой самы шчаслівы дзень маладыя Аляксей і Таццяна Мароз вырашылі зарэгістраваць шлюб у нацыянальным стылі. Гэта атрымалася душэўна, пачуццёва, патрыятычна.

Маладых сустракалі на парозе Дома абрадаў артысты самадзейнасці раёна ў народным адзенні, з вышытымі ручнікамі, са старажытнымі кампазіцыямі пад акампанемент баяна. Гучалі песні «Вядзе бацька дачку да шлюбу», «Звіняць звончыкі», «Дзве галубкі». Жаніха і нявесту абсыпалі зернем, каб багатым і добрым было жыццё, звязалі вясельным поясам у знак бясконцага кахання.

Цікава, што самі маладыя пра абрадавы роспіс даведаліся толькі ў дзень шлюбу. Аказваецца, такі прыемны сюрпрыз зрабілі для іх бацькі. Чым і ўразілі не толькі Аляксея і Таццяну, але і запрошаных гасцей. Жыць вам у любві і ладзе, маладыя!

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *