5D часова не працуе

Службы информируют

Чытачы запыталіся, чаму па нумары тэлефона, які ўказаны ў нас у групе раённай газеты ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, немагчыма дазваніцца, каб запісацца на кінасеанс у фармаце 5D.

Як патлумачыў дырэктар ККВУП «Хойнікікінавідэасет-ка» М.С. Грыгор’еў: «Для заказу кінасеансу па тэлефоне 4-51-28 неабходна звяртацца з 8.30 да 17.30 гадзін. Аднак часова з-за тэхнічных прычын 5D-кіназал не працуе. Абавязкова паведамім аб пачатку работы залы ў нашай групе ў сацыяльных сетках».

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *