885-ты дзень вайны…

75 - под мирным небом

Раён вызвалялі 519 стралковы полк 81 стралковай дывізіі (генерал-маёр А.Б. Барынаў) 89 стралковага корпуса і 68-я танкавая брыгада (маёр Р.А. Цімчанка) 61 арміі Беларускага фронту.

На тэрыторыі раёна знішчаны 1984 мірныя жыхары, на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 5292 ураджэнцы раёна, цалкам спалена 28 вёсак, больш за 20 вёсак часткова, не былі адноўлены 3 населеныя пункты.

З аператыўнай зводкі Саўінфармбюро за 2-3 лістапада 1943 года:
«… У раёне на захадзе ад Рэчыцы нашы войскі занялі некалькі населеных пунктаў. Праціўнік аказвае ўпартае супраціўленне, але пад ўдарамі савецкіх часцей губляе адну пазіцыю за другой. Байцы Н-скага злучэння знішчылі 300 нямецкіх салдат і афіцэраў, 3 танка, 10 гармат і 60 аўтамашын з грузамі. Захоплена 30 аўтамашын, 8 гармат і іншыя трафеі. Узятыя палонныя…».

Памяць – яна неацэнная!

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *