Вы прасілі пашырыць тэлепраграму?Калі ласка, выконваем


Вы прасілі пашырыць тэлепраграму?
Калі ласка, выконваем



«Беларусь-1», «Беларусь-2», «ОНТ»,  «СТВ», «НТВ» – расклад тэлеперадач менавіта гэтых пяці каналаў мы друкуем пастаянна па суботах у раённай газеце. У пачатку 2013 года, па шматлікіх просьбах чытачоў, дзеля зручнасці сталі размяшчаць тэлепраграму на асобным аркушы. А вось з будучай суботы мы зноў пойдзем насустрач падпісчыкам раёнкі, выканаем іх пажаданне наконт пашырэння колькасці тэлеканалаў, якія ўсе маюць магчымасць глядзець дома па сваіх тэлевізарах.



Ужо на наступны тыдзень жыхары раёна змогуць пачытаць, акрамя пастаянна размяшчаемых, і праграму тэлеперадач каналаў «Мир» і «РТР-Беларусь». Праўда, з-за большага аб’ёму інфармацыі на двух старонках прыдзецца друкаваць іх крыху меншым шрыфтам.



У час тэлефоннага званка ў рэдакцыю адзін з чытачоў «Хойніцкіх навін» адзначыў: «Калі вы пашырыце тэлепраграму, колькасць падпісчыкаў раённай газеты істотна падрасце».



Што тут скажаш у адказ? Мы толькі «за», прычым абедзвюма рукамі. Вы – з «Хойніцкамі навінамі», «Хойніцкія навіны» – для вас!



Ад імя калектыву рэдакцыі,
галоўны рэдактар Ірына Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *