Лічыльнікі вады: хто не паспеў, той спазніўся


Камунальнікі даўно абяцалі ўдарыць рублём па некаторых уладальніках кватэр. У прыватнасці па тых, хто да гэтага часу не ўстанавіў прыборы ўліку вады. Такія, пачынаючы з 1 мая, плаціць за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі будуць па поўнаму тарыфу. Аб гэтым размова карэспандэнта “ЛС” з дырэктарам КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.М. КЛЮКАЎКІНЫМ.

– Андрэй Мікалаевіч, на сёння як забяспечаны жыхары раёна прыборамі ўліку халоднай вады?

– Лічыльнікамі вады абсталявана 96,7 працэнта кватэр жылога фонду раёна. Лічба ўнушальная. Лічыльнікі на ваду – гэта спосаб захаваць сябе ад форс-мажорных страт, звязаных з аварыямі і цечамі. Зараз усе затраты на ваду, якія нясе “Водаканал”, з вылікам сум, заплачаных уладальнікамі лічыльнікаў, пароўну будуць раскідвацца на тых, хто лічыльнікаў не мае.

– Ці можа нехта разлічваць на паслабленні?

– Гэта датычыць уладальнікаў жылля, дзе ўстаноўка прыбораў уліку вады эканамічна немэтазгодна або тэхнічна немагчыма. Такі спісак ужо зацверджаны рашэннем аблвыканкома.

10-працэнтную скідку на паслугі падагрэву вады, водазабеспячэння і каналізацыі атрымаюць і жыхары кватэр, у чыіх дамах няма інжынерных сістэм цыркуляцыі гарачай вады. Справа ў тым, што ў гэтым выпадку даводзіцца некаторы час чакаць, пакуль з крана пойдзе гарачая вада. А прыбор уліку расходваемай вады адразу ж пачынае працаваць. Спіскі такіх дамоў таксама зацверджаны рашэннем аблвыканкома.

– Андрэй Мікалаевіч, дык наколькі ж падняліся тарыфы для “несумленных” уладальнікаў кватэр?

– Тарыф на аказанне паслуг халоднага водазабеспячэння павялічыўся ў 2,2 раза і складае 860 рублёў за адзін кубічны метр (раней тарыф складаў 385,7 рубля), каналізацыі – у 2,8 раза – 684,3 рубля за адзін кубічны метр (раней – 242 рублі).

Да 1 мая быў час, каб паспець і не плаціць па поўнай праграме. Але, як гаворыцца, хто не паспеў, той спазніўся.


Гутарыла Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *