Чым запомніўся год 2018?

Общество

У першую чаргу адзначым, што адыходзячы ў гісторыю год быў багатым на юбілеі і важныя грамадска-палітычныя падзеі. Так, 18 лютага прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.

Сваё 100-годдзе адзначылі Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі, сістэма ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь, служба крымінальнага вышуку і камісія па справах непаўналетніх райвыканкама.

80 год споўнілася з дня ўтварэння нашай Гомельскай вобласці; такі ж юбілей адзначыў і калектыў РУП «Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў».

75 год прайшло з Дня вызвалення Хойніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

60 год споўнілася КВУП «Хойніцкі рамонтны завод».

45 год з дня свайго заснавання адзначылі ў Хойніцкім філіяле КУП па забеспячэнню палівам «Гомельаблпаліва».

35 год споўнілася раённаму Дому-музею І.П. Мележа.

30-годдзе з дня свайго заснавання адзначыў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

25 год споўнілася ўзорнаму калектыву эстраднага танца «Драйв» ЦТДіМ.

Акрамя таго, быў адкрыты Помнік ліквідатарам- энергетыкам у мікрараёне «Юбілейны» нашага горада і здадзены ў эксплуатацыю два 40-кватэрных дома.

Запомніўся год і персанальнай выстаўкай знакамітага мастака, нашага земляка У.Ц. Гардзеенкі.

Калі пераходзіць на асобы, то і тут нам ёсць чым ганарыцца. У лютым званне «Жанчына года» было прысвоена намесніку старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай.

Бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па веславанню на байдарках і каноэ стала наша зямлячка Вольга Худзенка. Восьмы раз у сваёй трэнерскай кар’еры (і трэці раз запар!) лепшым футбольным трэнерам Рэспублікі Беларусь быў прызнаны Віктар Ганчарэнка.

Нельга не ўспомніць і аб тым, што адным з лаўрэатаў ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» стала наша газета «Хойніцкія навіны».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *