Галоўны прыз атрымалі ўсе!

Главное Спорт

Мароз і сонца, дзень спартыўны!

Чыноўнікі, сілавікі, рабочыя, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, студэнты, школьнікі і проста аматары – ўсе ўсталі на лыжы ў мінулую суботу! Прадстаўнікі з усіх гарадоў вобласці, розных узростаў і прафесій, аб’яднаўшыся агульнай ідэяй, змагаліся ў зарэчнай зоне ракі Сож. Традыцыйнае спартыўнае свята было прысвечана да Сусветнага Дня снегу.

У VIP-гонцы на 500 метраў удзельнічалі намеснікі старшыні райвыканкама Жанна Мікалаеўна Чарняўская і Анатолій Паўлавіч Гура. Яны вельмі добра праявілі сябе на снежных віражах. Хайнічане ў адметным аддзені з яркім, прыкметным надпісам назвы горада хутка знікалі між дрэвамі, атрымліваючы асалоду ад хуткасці і азарта стаць аднымі з першых на дыстанцыі. Гэта была сапраўды сяброўская барацьба. Пад дружныя воклічы балельшчыкаў лыжнікі шчаслівыя вярталіся да фінішу. Вось ён – актыўны адпачынак для душы!

Другі старт – індывідуальная лыжная гонка сярод аматараў. Для жанчын дыстанцыя была адзін кіламетр, і яе ўпэўненна переадолелі нашы прадстаўніцы – галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Паліна Уладзіміраўна Вяргейчык і начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма райвыканкама Людміла Мікалаеўна Тупіца. Па ўсяму было відаць, што гэта вопытныя лыжніцы-аматары – так лоўка яны абганялі саперніц.

Аднак, гонка тут не самае галоўнае. Адарваўшыся ненадоўга ад працоўных спраў, удзельнікі прыехалі сюды за зарадам бадзёрасці і добрым настроем. І гэты галоўны прыз атрымалі ўсе!

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *