На паліцы – годныя прадукты

Гандаль і абслугоўванне

На паліцы – годныя прадукты



Аддзелам эканомікі райвыканкама наладжаны ў раёне пастаянны кантроль за захаваннем суб’ектамі гандлю ўсіх форм уласнасці Правіл вядзення рознічнага гандлю.


Праводзяцца маніторынгі. Так, на мінулым тыдні ўстаноўлена:
— у магазінах «Хуторок», «Велес», № 14, «Дары от «Зари» да ведама пакупнікоў не даводзяцца ў даступнай форме Правілы ажыццяўлення рознічнага гандлю;
— у магазінах «На перекрёстке», «Хуторок», №20, «Авантаж», «Велес», «Ваша мечта», павільёне «Жемчужина» не захоўваецца асартыментны пералік тавараў, а таксама асартыментны пералік не даводзіцца да ведама пакупнікоў;
— у магазіне № 14 не даведзены да ведама пакупнікоў рэжым яго работы;
— у  павільёнах «Любимый», «Нелли», «Жемчужина», магазінах «Авантаж», «Дары от «Зари», «Велес», «На перекрёстке», «Ваша мечта» выяўлены парушэнні ў частцы наяўнасці на рэалізуемыя тавары цэннікаў аднаго ўзору іх афармлення.



У ходзе вывучэння таварнага асартыменту гандлёвых аб’ектаў былі зняты з продажу пратэрмінаваныя прадукты – вострыя прыправы, крэм заварны, халва, карамель, шакалад, пячэнне, макароны «Ролтан», вафлі штучныя.



Патрэбна адзначыць, што маніторынг гандлёвых аб’ектаў праводзіць не толькі аддзел эканомікі райвыканкама, але і спецыялісты райЦГЭ, а таксама самі работнікі гандлёвай галіны.
Так, у мэтах арганізацыі стабільнага ўзроўню гандлёвага забеспячэння і ўзмацнення ведамаснага кантролю за якасцю рэалізуемых тавараў праўленнем райпо прынята пастанова «Аб арганізацыі гандлю таварамі, якія маюць абмежаваныя тэрміны годнасці». На яе падставе створана адпаведная камісія. Яе мэта – абследаванне гандлёвых аб’ектаў на прадмет знаходжання на паліцах тавараў, у якіх хутка закончыцца тэрмін рэалізацыі, каб іх уцаніць, вызначэння прычын утварэння тавараў з прайшоўшымі тэрмінамі рэалізацыі і прыняцця рашэнняў аб вяртанні нанесенага арганізацыі ўрону, а таксама мерах па ўтылізацыі або знішчэнню пратэрмінаваных тавараў.



Л. Рудабелец, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *