Участак пад будаўніцтва: патрэбна пачакаць

Власть

Адно з пытанняў, з якімі звярталіся да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар у час красавіцкага Дня дэпутата, датычыла менавіта выдзялення зямельнага ўчастка пад будаўніцтва дома.

Шматдзетная сям’я вырашыла будаваць дом, звярнуліся ў аддзел землеўпарадкавання райвыканкама, там пацвердзілі, што ўчастак свабодны і сказалі збіраць дакументы. А на наступны дзень, калі жанчына прыйшла з дакументамі, гэты самы ўчастак аказаўся заняты. Як так? Усе абставіны справы высвятлялі ў райсавеце з запрашэннем адпаведных служб. Як аказалася, з зямельнымі ўчасткамі па вул. Берагавога, дзе і жадае будаваць дом шматдзетная сям’я, сапраўды некаторыя праблемы: ў сувязі са змяшчэннем каардынат неабходна перарабліваць усе зямельныя справы. Нягледзячы на тое, што жанчыне прапанавалі іншыя ўчасткі, сям’я згодна пачакаць, калі земсправы прывядуць у нормы. На гэта землеўпарадкавальнай службе дадзены 2 месяцы.

Працаваць – хворы, на «группу ісці» – здаровы. Менавіта так атрымліваецца ў жыцці 59-гадовага мужчыны. Пасля перанесенага сур’ёзнага захворвання з’явіліся абмежаванні для працаўладкавання, адпавядаючай дазволенай работы знайсці не можа, і пенсію таксама аформіць не магчыма. Вывучыўшы медкартку мужчыны, прадстаўнік ЦРБ прапанаваў звярнуцца ў медустанову для праходжання даабследавання і накіравання дакументаў на МРЭК.

Звярталіся хайнічане наконт спілоўвання дрэў. Прадстаўнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадаў, што спілоўваннем дрэў, якія знаходзяцца на землях агульнага карыстання, займаецца камунальная служба, на падворку грамадзяніна – то ўсе клопаты (аплата паслугі, калі немагчыма самастойна зрэзаць дрэва) кладуцца на плечы гаспадара. Наконт падрэзкі дрэў звярталіся і жыхары вул. Садовай.

Жыхары Храпкава паскардзіліся на адсутнаць доктара ў ФАПе, за рэцэптам у Хойнікі не наездзішся, а неабходнасць у іх ёсць. ЦРБ вырашае пытанне з арганізацыяй прыёму непасрэдна ў ФАПе.

У дзяржаўным прафесійным ліцэі інфармацыйна-прапагандысцкая группа райсавета дэпутатаў сустрэлася з працоўным калектывам установы. Да пачатку сустрэчы работнікі мелі магчымасць памераць ціск, узважыцца, атрымаць кансультацыі па прафілактыцы захворванняў.

Галіна Віктараўна праінфармавала аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, фарміраванні бюджэта, прадпрыемствах і арганізацыях, сярэдніх заробках і пенсіях. Абмеркавалі гандлёвае абслугоўванне ў раёне, работу камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанню занятасці насельніцтва.

Прадстаўнікі ЦРБ, РАУС, РАНС праінфармавалі: аб медыцынскім кадравым патэнцыяле, прафілактыцы здзяйнення правапарушэнняў падлеткамі, недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *