З верай і малітвай, а не са злосцю


З верай і малітвай, а не са злосцю


Марознае надвор’е не перашкодзіла хайнічанам выстаяць у доўгачасовым чаканні, каб асвяціць ваду ў вялікае праваслаўнае свята Вадохрышча. У два рады стаялі прыхаджане вакол Пакроўскай царквы г. Хойнікі, а іерэй Віталій Петрусевіч двойчы абышоў веруючых, апырскваючы і іх саміх, і мноства слоікаў і бутэлек з вадой (на здымку).



Але з-за моцнага жадання прынесці дадому святой вады як мага хутчэй, прыхаджане паводзілі сябе не так, як гэта патрэбна ў святым месцы: людзі бурна спрачаліся аб месцы ў чарзе, ад некаторых чуліся злыя кпіны і папрокі.



На Вадохрышча асвячоная вада набывае цудадзейную сілу, і ў слоіку ў ёй цэлы год не з’яўляецца асадку. Ды вельмі непрыемны асадак застаўся пасля бачанага і пачутага.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *