Галоўнае – клопат аб людзях

Власть

Дзяржаўная праграма «Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва» на 2016-2020 гады ўключае падпраграмы

«Садзейнічанне занятасці насельніцтва», «Ахова працы», «Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў», «Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб», «Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян».

У 2016-2018 прынятыя меры па павышэнню эфектыўнасці палітыкі занятасці насельніцтва праз забеспячэнне збалансаванасці попыту і прапанавання рабочай сілы на рынку працы, садзейнічанне павышэнню якасці працоўных рэсурсаў і росту канкурэнтаздольнасці працоўнай сілы, стымуляванне эканамічнай актыўнасці насельніцтва, уцягванне ў працоўную дзейнасць эканамічна неактыўнага насельніцтва; паляпшэнню ўмоў аховы працы працуючых, зніжэнні вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці; папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў; стварэнню безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб для іх бесперашкоднага доступу да аб’ектаў у прыярытэтных сферах жыццядзейнасці і фарміраванне пазітыўнага стаўлення ў грамадстве да інвалідаў; забеспячэнню сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых грамадзян, аказанне дадатковай сацыяльнай падтрымкі ветэранам, пажылым грамадзянам, інвалідам і іншым катэгорыям.

У 2018 годзе ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнулася 602 чалавекі, пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 317 чалавек. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні у 2018 годзе 465 грамадзянам. Забяспечана часовая працоўная занятасць моладзі. Рэалізавана 17 праектаў. Навучэнцы ва ўстановах адукацыі ў вольны ад вучобы час займаліся пашывам сталовай і пасцельнай бялізны, штор, рамонтам кніжнага фонду, школьнай мэблі.

Пастаянная ўвага надавалася прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы беспрацоўных. Накіравана на прафесійнае навучанне 11 чалавек па спецыяльнасцях машыніст (качагар) аператар кацельні, прадпрымальніцкая дзейнасць, машыніст аўтагрэйдара.

Эфектыўнай формай узаемадзеяння з беспрацоўнымі і незанятым насельніцтвам з’яўляецца арганізацыя грамадскіх аплачваемых работ. У 2018 годзе прынялі ўдзел у іх 145 чалавек (нарыхтоўка, сартыроўка другаснай сыравіны, пасадка лесу, бягучы рамонт памяшканняў, афарбоўка агароджы, добраўпарадкаванне дарог, нарыхтоўка матэрыялаў).

У 2018 годзе аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 13 беспрацоўным. Субсідыі выдадзены на арганізацыю рознічнага гандлю, вытворчасць гатовых тэкстыльных вырабаў, вырошчванне кветак, выраб прадукцыі з дрэва.

У раёне рэалізуецца комплекс мер, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне вытворчага траўматызму.

У мэтах стымулявання дзейнасці наймальнікаў па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы штогод праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі района.

З найбольш часта сустракаемых фактараў, якія прывялі да няшчасных выпадкаў на вытворчасці са смяротнымі зыходамі ў 2018 і мінулы перыяд 2019 года, з’явілася траўміраванне работнікаў у выніку абвальвання завіслых дрэў. З мэтай недапушчэння ў далейшым траўматызму пры выкананні лесасечных работ у снежні 2018 на пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму распрацаваны комплекс дадатковых мерапрыемстваў па недапушчэнні парушэнняў на іх вытворчасці. Гэтай тэме прысвечаны раённыя дні аховы працы, праведзеныя на базе запаведніка і лясгаса. На апошнім з іх на практыцы паказаны ў лесе бяспечныя спосабы выканання гэтых работ.

У 2016-2017 абсталявана 8 аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, устаноўлены пандусы, выканана абавязковае пакрыццё кантраснымі, рэльефнымі, супрацьслізготнымі матэрыяламі першай і апошняй прыступак лесвічнага марша. У 2018 устаноўлены пандусы і поручні, выраблена кантраснае афарбоўванне прыступак лесвічнага марша на аб’ектах культуры; за кошт сродкаў КЖУП «Хойніцкі камунальнік» выкананы работы па жылфонду поручняў пры ўваходзе ў дамы па вул. Калесніка, 2е і 17; за кошт сродкаў мясцовага бюджэту праведзены мерапрыемствы па прывядзенню новых тратуараў у адпаведнасць з патрабаваннямі па вул. Мележа і плошчы Танкістаў, паніжэнню бардзюрнага каменя па вул. Савецкая.

У 2016-2017 52 чалавека забяспечана тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. У 2018 выдадзена 41 адзінка тэхнічных сродкаў, праз пункт пракату ТЦСАН 26 грамадзян атрымалі 27 сродкаў рэабілітацыі.

У 2016 годзе ў 17 домаўладаннях інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх інвалідаў 1 і 2 групы і непрацуючых адзінокіх пажылых грамадзян устаноўлены 50 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у 2017 – 118 АПА, у 2018 у 17 домаўладаннях ўстаноўлена 33 АПА, у 2 домаўладаннях адрамантаваная электраправодка.

Вольга БЕЛАШ.
Фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *