Служаць землякі Армейская загартоўка


Вадзім Грыгаровіч – ваеннаслужачы асобнага спецыяльнага міліцэйскага батальёна. Прызваны ў армію ў ліпені летась і разам з яшчэ пяццю хайнічанамі нясе службу ў в/ч 5522 у Гродна.

– Спачатку, канешне ж, было крыху складана, неабходна было прызвычаіцца да новага рытму жыцця, строгага распарадку дня. Але гэты этап прайшоў хутка, – гаворыць Вадзім. – Сярод рабят, з якімі служу, знайшоў сяброў. Увогуле, лічу, што мне пашанцавала: надзейныя таварышы па службе, справядлівыя камандзіры.  Не заўважыў нават, як праляцелі сем месяцаў.

У складзе першай патрульнай групы Вадзім Грыгаровіч сочыць за парадкам на вуліцах Гродна, даводзіцца дзяжурыць і ў час правядзення масавых мерапрыемстваў: хакейных і футбольных матчаў, канцэртаў. І не толькі ў Гродна, але і на тэрыторыі ўсёй вобласці.

– Служба ва Узброеных Сілах – той крок, які павінен зрабіць кожны мужчына, – лічыць Вадзім. – Армія дысцыплінуе, пачынаеш па-іншаму глядзець на жыццё, на падзеі, якія адбываюцца побач.

Пажадаем жа поспеху ў далейшай службе Вадзіму і ўсім хайнічанам, якія з годнасцю выконваюць воінскі абавязак.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *