Участкі гатовы прыняць выбаршчыкаў


Участкі гатовы прыняць выбаршчыкаў



Як паведаміла старшыня раённай выбарчай камісіі Т.А. Протчанка, з задачай па падрыхтоўцы выбарчых участкаў   паўсюдна ў раёне  справіліся належным чынам. Тэматычнае афармленне ўчасткаў для галасавання праведзена своечасова і ў поўным аб’ёме. Для тайнага галасавання абсталяваны спецыяльныя месцы (столік закрыты шырмай) або ўстаноўлена кабіна. Спіскі выбаршчыкаў удакладнёны і знаходзяцца ў даступных месцах. Падрыхтаваны запрашэнні на выбары.



Традыцыйна, у пераважнай большасці члены ўчастковых выбарчых камісій – людзі вопытныя. Але ёсць і навічкі, якія з усёй адказнасцю адносяцца да даручаных абавязкаў, раўняючыся  на старэйшых калег.
З панядзелка, 10 сакавіка, на выбарчых участках арганізавана дзяжурства з 17.00 да 19.00. Кожны грамадзянін у гэты час можа атрымаць адказы на цікавячыя пытанні наконт правядзення выбараў.


Запісала Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *