«Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця»

Рэха падзеі

deti_na_sceneСацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» традыцыйна праходзіць ва ўсіх раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб выявіць вакальныя здольнасці дзяцей і потым садзейнічаць іх далейшаму развіццю. Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд міру, грамадскае аб’яднанне «БРСМ».

Каб выступіць у адным канцэрце з юнымі талентамі нашага раёна, у Хойнікі прыязджалі артысты Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята». Яны парадавалі публіку захапляльным выкананнем народных песень. Юныя выканаўцы ? Лізавета Журо, Ілля Лапцеў, Назар Бордак, Ягор Максімовіч, Юлія Куртава, Карына Курленка, Галіна Сямёнава, Ганна Жаўнова, Анастасія Катлярэнка, Вераніка Махнавец – таксама паланілі гледачоў шчырым выкананнем кампазіцый і атрымалі ўзнагароды ад кіраўніка праекта К.І. Копелевай.

За падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі, актыўную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні штогадовай міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» дыпломамі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.І. Баранаў, дырэктар Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў Н.М. Варабей, мастацкі кіраўнік народнага калектыву «Спадчына» Л.У. Краўчанка і кіраўнік гурткоў пры цэнтры культуры г. Хойнікі Я.С. Заяц.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *