У госці да земляка

Год малой радзімы Общество

Нядаўна хайнічане пабывалі ў творчай майстэрні нашага праслаўленага земляка, беларускага жывапісца, педагога, члена Беларускага саюза мастакоў, Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Гардзеенкі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Ешчанка і галоўны захавальнік фонду раённага краязнаўчага музея Андрэй Эсауленка палюбаваліся карцінамі, якія ў вялікай колькасці размешчаны ў майстэрні, паглядзелі, над чым мастак працуе зараз. Жанр партрэта – адзін з любімых ва Уладзіміра Гардзеенкі. Ён захаваў вобразы многіх знакамітых людзей. Шматлікія тэмы выкліканы асабістымі перажываннямі аўтара. Многія работы прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і Палессю, якое пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы.

Таксама дамовіліся з Уладзімірам Цітавічам, што ў лістападзе ў нашым раённым музеі пачне дзейнічаць пастаянная экспазіцыя, на якой акрамя карцін землякабудуць дэманстравацца і яго асабістыя рэчы. Уладзімір Цітавіч падарыў музею вазу з пэндзлямі для малявання, палітру, якой карыстаўся, ствараючы свае карціны, і фотаздымкі мінулых гадоў.

Што ж, чакаем лістапада.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *