У завяршаючай стадыі


azs_zapravkaРэканструкцыя Хойніцкага наліўнога пункта РУП «Беларуснафта – Гомельаблнафтапрадукт» уступіла ў завяршаючую стадыю. Аб тым, што зроблена і што застаецца зрабіць, расказвае майстар гэтай арганізацыі Дзмітрый Леанідавіч Барысенка.

– На сённяшні дзень завершаны ўсе работы па замене трубаправодаў і ёмістасцей, мантажу тэхналагічнага абсталявання, а таксама будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенню новага адміністрацыйна-бытавога корпуса. Іх асноўны аб’ём выконвалі спецыялісты калінкавіцкага ТАА «Вега». Нямала зроблена па добраўпарадкаванню тэрыторыі: уся яна заасфальтавана, пракладзены дарожкі з тратуарнай пліткі і новае дарожнае палатно. Гэтым займаліся і займаюцца зараз нашы дарожнікі з ДРБУ-155.

Асноўная задача на сёння – пусканаладачныя работы і ўстаноўка праграмнага забеспячэння на новым тэхналагічным абсталяванні. Спецыялісты гомельскага ТАА «Энергаспеццэнтр» прыступяць да іх выканання ўжо ў красавіку.

Таксама адзначу, што ў ходзе рэканструкцыі прыкметна скарацілася тэрыторыя нашай арганізацыі, дэманціравана і масіўная бетонная агароджа ўздоўж дарогі па вул. Рэвалюцыйнай (на здымку ўнізе). Вызваленыя плошчы перададзены ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», мы сумесна з работнікамі лясгаса вядзём добраўпарадкаванне,  засеем іх газоннай травой. Запланавана таксама пракладка дарожкі да пажарнага вадаёма. Такім чынам, гэты ўчастак горада набудзе больш экалагічнае, «зялёнае» аблічча.

Запісаў Віктар НАЗАРАНКА.   



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *