Если руководитель — хозяин, то и земля результат даёт

Власть Дэпутаты за работай

Кіраўнік павінен быць гаспадаром, тады і зямля будзе даваць вынік.

Пытанне ўцягвання зямель, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца не рацыянальна, у гаспадарчы абарот разгледжана на планавым прэзідыуме раённага Савета дэпутатаў.

Пасяджэнне прайшло на базе Барысаўшчынскага сельвыканкама. Пастаянныя камісіі райсавета папярэдне вывучалі сітуацыю ў кожным сельсавеце, ацэньвалі, як аддзел землеўпарадкавання ўзаемадзейнічае з сельвыканкамамі, якая імі работа праводзіцца. Са справаздачамі выступілі дэпутаты, прадстаўнікі аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.

Як праінфармавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, з 2012 па 2019 год (за час дзеяння ўказаў №100 і №357) знесена на тэрыторыі раёна 3275 пустуючых домаўладанняў. У асноўным участкі, якія засталіся пасля сносу, перадаваліся сельскагаспадарчым арганізацыям. Яны павінны былі ўводзіцца ў гаспадарчы абарот, аднак не ўсе наспадаркі падыйшлі да гэтага пытання з патрэбнай сур’ёзнасцю.

Напрыклад, як адзначыла начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Юлія Рудабелец, пры праверкі на тэрыторыі КСУП “Аравічы” выяўлена 260 га земляў, якія не выкарыстоўваюцца. А галоўным ўпраўленнем землеўпарадкавання аблвыканкама дакладна растлумачаны механізм уцягнення земляў у гаспадарчы абарот. Як кажуць, чытай ды рабі. Без усялякіх скарг і крыўд проста следаваць дакументу.

Патэнцыйна ўрадлівыя землі, здольныя прыносіць пастаянны даход, не павінны зарастаюць быльнягом, не павінны дэградавацьУключэннем іх у севазварот павінны актыўна цікавіцца кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Больш апрацоўванай зямлі — большы прыбытак. Аднак на справе ўсё не так проста. Спецыялісты аддзела землеўпарадкавання райвыканкама сумесна са старшынямі сельвыканкамаў правядуць інвентарызацыю земляў. Мэта гэтай работы — пошук невыкарыстоўваемых участкаў, выяўленне парушэнняў у парадку землекарыстання і, адпаведна, прыцягненне вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Аб належным ўтрыманні земляў і неабходнасці знішчэння інвазіўных раслін нагадаў начальнік інпекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кірыл Літвінка. Нормы заканадаўства неабходна выконваць усім.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *