Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўчора адзначыў свой 17 дзень нараджэння.

Общество Тэрыторыя моладзі

БРСМ – гэта …

Клопат і ўвага

Валанцёрскі рух «Добрае Сэрца» з кожным годам аб’ядноўвае ўсё больш неабыякавых да чужога гора людзей, тых, хто хоча дапамагаць іншым. Сёння нашы школьнікі, студэнты і прадстаўнікі працоўнай моладзі клапоцяцца аб пажылых людзях і ветэранах, прымаюць удзел у дабрачынным марафоне «Усе фарбы жыцця для цябе», праводзяць акцыі «У школу з Добрым Сэрцам!» і «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Кожнаму маладому чалавеку важна разумець, што ён патрэбны, што яго работа не застаецца незаўважанай. А калі ты дапамагаеш камусьці, то і сам становішся лепш.

Крэатыўныя і карысныя ідэі

Дыетычная згушчонка, разумная разетка, якую можна абясточыць на адлегласці з дапамогай інтэрнэту і мабільнага тэлефона, тактыльная кніга для дзяцей са слабым зрокам. За восем гадоў на Рэспубліканскім конкурсе «100 ідэй для Беларусі» прадстаўлены сотні ўнікальных праектаў. Кожны год вынаходнікі і маладыя навукоўцы здзіўляюць распрацоўкамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, аховы здароўя, энергазберажэнні, адукацыі і інш.

Бяспека і правапарадак

«Мужнасць. Адказнасць. Айчына. Патрыятызм» – гэты дэвіз аб’ядноўвае байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Актывісты БРСМ у камізэльках з нашыўкай «МААП» дзяжураць на спартыўных спаборніцтвах і музычных фестывалях, адпраўляюцца ў рэйды з супрацоўнікамі РАНС і РАУС, у летні час патрулююць пляжы вадаёмаў, а зімой перасцерагаюць ад выхаду на лёд.

Рамантыка студатрадаў

Кожны год БРСМ працаўладкоўвае школьнікаў і студэнтаў. Хойніцкія юнакі і дзяўчаты працуюць у сельскагаспадарчых, экалагічных і вытворчых атрадах, даказваючы, што ім пад сілу любыя задачы. Калі глядзець у рамках усёй краіны, то актывісты БРСМ працавалі на рэканструкцыі Аўгустоўскага канала і стадыёна «Дынама», будаўніцтве атамнай электрастанцыі і сацыяльных аб’ектаў у Астраўцы.

Магчымасці праявіць сябе

Творчыя праекты БРСМ дапамагаюць раскрыць таленты, заявіць пра сябе, завесці сяброў, даць волю фантазіі. У разнастайных акцыях, конкурсах і фестывалях саюза моладзі штогод удзельнічаюць сотні хойніцкіх рабят.

Яркай падзеяй бягучага года сталі II Еўрапейскія гульні, на якіх пабывала шмат хайнічан.

Рух у нагу з часам

У нас ёсць групы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», мы актыўна развіваем розныя праекты ў Instagram. І праз усё гэта адчуваем і бачым сучасную моладзь. Мы максімальная адчынены. Абсалютна кожны ў любы час дня і ночы можа напісаць сваю прапанову, праект, мы абавязкова яе вывучым і пастараемся падтрымаць.

БРСМ стараецца быць подыхам моладзі. Арганізацыя актыўна ўзаемадзейнічае з органамі выканаўчай і заканадаўчай улады, і нам тут важна быць сувязным звяно паміж уладай і маладымі людзьмі.

Адзіная каманда

Асобныя словы ўдзячнасці лідэрам нашай арганізацыі. Менавіта такія актыўныя людзі, «запальніцы» збіраюць вакол сябе моладзь. Я адчуваю за сваёй спіной армію моладзі з запаленымі вачамі. Я заўсёды кажу маладым людзям, што яны прыходзяць у БРСМ не як у арганізацыю, а як у сям’ю. У нас створана унікальная камунікатыўная пляцоўка. Можна сказаць, БРСМ – гэта асобная субкультура са сваімі традыцыямі, фішкамі. Гэта адзіная каманда моладзі ўсёй краіны.

З 2 па 6 верасня прайшло мноства мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня стварэння БРСМ. Усе яны былі напоўнены душэўнасцю, радасцю зносін, добрымі эмоцыямі, якія адлюстроўваюць прынцыпы дружбы, адзінства і аптымізму, уласцівыя маладзёжнаму саюзу.

Мы хочам бачыць у складзе нашай арганізацыі неабыякавую моладзь, смелую, крэатыўную. Мы чакаем у камандзе БРСМ яркіх людзей, гатовых нешта мяняць, паляпшаць вакол сябе, таму што яны любяць сваю краіну. Разам мы многае зможам зрабіць для будучыні роднай Хойнікшчыны і Беларусі.

Шчыра віншую ўсіх членаў БРСМ са святам, жадаю выдатнага здароўя, аптымізму, актыўна жыццёвай пазіцыі, якая дазволіць дасягнуць вяршыняў і быць прыкладам для іншых.

Хай гарыць у вашых сэрцах агонь, запалены маладосцю і які дае цяпло, энергію для сённяшніх і заўтрашніх добрых спраў.

Л. Гаркуша, першы сакратар РК ГА «БРСМ».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *