35 – не ўзрост для прадпрыемства

Общество

Юбілей з дня ўтварэння адзначылі на Палескім вытворчым участку ААТ «Мілкавіта».

Словы віншаванняў, шчырыя і чуллівыя, Граматы, Падзякі, шыкоўны канцэрт і забаўляльная праграма нікога ў зале не пакінулі раўнадушнымі. Падпявалі, дзякавалі, успаміналі мінулае – а за 35 год ёсць што ўзгадаць.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар уручыла ўзнагароды, адзначыўшы, што яны – заслуга ўсяго калектыву, а таксама тых работнікаў, якія не адзін год свайго жыцця аддалі прадпрыемству, укладвалі ў яго развіццё вопыт, старанні, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

** ** **

За шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё малочнай галіны рэгіёну Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны лабаранты хімічнага аналізу ПВУ ААТ «Мілкавіта» Ніна ЧЭКАН і Таццяна КАРАТКЕВІЧ.

Падзяка раённага Савета дэпутатаў аб’яўлена машыністу аміячна-халадзільных установак ПВУ ААТ «Мілкавіта» Юрыю НОВІКУ.

За багаты назапашаны прафесійны вопыт, захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый у арганізацыі вытворчай дзейнасці, вялікі ўклад у працэс станаўлення і мадэрнізацыі вытворчасці, кіравання тэхналагічнымі працэсамі, рэалізацыю намечаных планаў і пастаўленых задач, значны ўклад у развіццё малочнай галіны рэгіёну, адданасць і любоў да абранай справы, дзелавыя і чалавечыя якасці работнікаў, належную ўвагу да арганізацыі культурнага адпачынку працуючых і ветэранаў прадпрыемства, прапаганду здаровага ладу жыцця і цеснае ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання Хойніцкага раёна Падзячны ліст раённага Савета дэпутатаў уручаны працоўнаму калектыву ПВУ ААТ «Мілкавіта» (начальнік Ірына Дашкевіч).

Алег ЗУБОК. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *