Поспех школы ў руках калектыву

Образование

Школа – гэта дзіўная краіна, дзе кожны дзень не падобны на папярэдні, дзе кожнае імгненне – гэта пошук чагосьці новага і цікавага.

Дзе няма часу сумаваць і сварыцца. Гэта свет, напоўнены яркімі падзеямі, адкрыццямі, незабыўнымі ўражаннямі, якія застаюцца з намі на працягу ўсяго жыцця.

Што такое добрая школа? Яна павінна быць прыгожай і ўтульнай як для вучняў, так і для тых людзей, якія ў ёй працуюць, бо нездарма школу яшчэ называюць «другім домам». Менавіта такім домам і з’яўляецца Судкоўская сярэдняя школа, працоўны калектыў якой у мінулым годзе быў прызнаны лепшым па выніках працы за 2018 год.

Судкоўская школа заўсёды славілася сваімі настаўнікамі. Тут на працягу многіх гадоў працавалі і працуюць людзі, сапраўды захопленыя сваёй справай, якія валодаюць высокім прафесійным патэнцыялам, якія ўмеюць сумяшчаць патрабавальнасць да вучня з сапраўднай павагай да яго асобы. Гэта выдатныя (усе без выключэння) і таленавітыя спецыялісты, якія ведаюць сваю справу.

«Калектыў у нас вельмі старанны, працуюць педагогі шмат гадоў, маюць адпаведныя прафесійныя здольнасці, прыходзяць маладыя педагогі, якія стараюцца не адставаць ад старэйшага пакалення, усе разам, калі дапушчальна будзе так сказаць, проста выкладваюцца, каб даць дзецям трывалыя веды, выхаваць іх, – адзначае Любоў Коўзік, дырэктар школы. – Таксама немалаважную ролю іграе і ўплыў бацькоў. Мы гэтую падтрымку ўвесь час адчуваем».

Могуць пахваліцца сваімі поспехамі і вучні, якія пастаянна паказваюць высокія вынікі ў вучобе, спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах. У скарбонцы перамог школы – безліч Дыпломаў, Падзяк і іншых узнагарод. Як агульных, так і асабістых.

Работнікі школы разумеюць, што толькі ад зладжанай работы залежыць поспех школы, а таксама высокія паказчыкі вучняў.

І такі тандэм дае вынік.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *