На адной сцэне з мэтрамі

Культура

Сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» традыцыйна прайшла ў нашым раёне.

Галоўнай мэтай праекта выступае выяўленне вакальных здольнасцей дзяцей, якія пражываюць у раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падтрымка далейшага развіцця таленавітай моладзі.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд міру, грамадскае аб’яднанне «БРСМ».

На адной сцэне ў вёсках Веляцін, Вялікі Бор і Барысаўшчына з юнымі талентамі Хойнікшчыны выступалі артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Яны парадавалі публіку захапляльным выкананнем народных і сучасных песень, а таксама тэматычнымі кампазіцыямі да 8 Сакавіка.

Юныя спевакі падарылі слухачам песні аб самых родных і дарагіх людзях у нашым жыцці – бацьках. Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў атрымалі ад кіраўніка праекта Кацярыны Копелевай яркія рукзакі з канцэлярскімі прыналежнасцямі, а таксама запрашэнне на фінальную праграмму, якая адбудзецца 1 чэрвеня ў Мінску.

Алег ЗУБОК.

Фота аўтара і Наталлі РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *