Без бюракратызму і валакіты


Раённым выканаўчым камітэтам работа з насельніцтвам і яго зваротамі праводзіцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, указамі кіраўніка дзяржавы. У першым паўгоддзі сёлета ў райвыканком паступілі 262 звароты грамадзян, што на 46% менш, чым за такі ж перыяд мінулага года (485).


З іх былі пісьмовымі 167, вуснымі – 95. З агульнай колькасці паступіўшых зваротаў грамадзян 150 вырашаны станоўча. Так, адрамантаваны водаправод па вуліцы Мележа каля дома №15 па заяве В.В. Дашкевіч. Вырашана пытанне  па неадключэнню ад цэнтральнага ацяплення дамоў па завулку Чапаева і вуліцы Нікалаева па заявах жыхароў гэтых вуліц. Наведзены парадак у падвальным памяшканні дома № 2а па вуліцы Міру па калектыўнаму звароту жыхароў гэтага дома. Калектыўныя скаргі, паступаючыя ў райвыканком, як правіла, разглядваюцца ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” з выездам на месца.

Адмоўлена па аб’ектыўных прычынах 65 звярнуўшымся. Атрымалі растлумачэнні 45 грамадзян.

У той жа час з вышэйстаячых дзяржаўных органаў і СМІ ў райвыканком на разгляд паступіла ў першым паўгоддзі 36 зваротаў, што на 12 менш, чым у мінулым годзе. З Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 11 (2008г. – 14), аблвыканкома – 21(20), Камітэта дзяржкантролю – 3 (7), рэдакцый газет – 1 (6).



Для аператыўнага і якаснага абслугоўвання грамадзян раёна на аснове заяўнага прынцыпа ў райвыканкоме на першым паверсе працуе дыспетчарская служба “адно акно”. Рэжым работы службы: панядзелак–пятніца з 8.00 да 20.00, субота – з 8.00 да 13.00, перапынкаў няма. За першае паўгоддзе 2009 года ў службу звярнулася 807 чалавек.



Аналіз пісьмовых зваротаў паказвае, што іх тэматыка ў параўнанні з папярэднім годам некалькі змянілася. Зменшылася іх колькасць з 55 да 22 па жыллёвых пытаннях (выдзяленне жылля, перавод жылля са службовага ў дзяржаўнае). Па пытаннях камунальнай гаспадаркі сёлета звярталіся 22 чалавекі, летась – 32. Зменшылася таксама колькасць зваротаў па пытаннях, звязаных з катастрофай на ЧАЭС, землекарыстання, газіфікацыі, добраўпарадкавання, аказання матэрыяльнай дапамогі, гандлю, па сацыяльных і вытворчых пытаннях.

Кіраўніцтвам райвыканкома за 6 месяцаў сёлета праведзена 70 прыёмаў, на якіх прынята 95 грамадзян, у тым ліку на прыёме ў старшыні райвыканкома прынята 59 грамадзян. Арганізавана кіраўніцтвам райвыканкома 14 прыёмаў па месцу жыхарства, усяго прынята 10 чалавек.

Раённы выканаўчы камітэт кантралюе работу сельвыканкомаў і прадпрыемстваў раёна па разгляду зваротаў грамадзян. У першым паўгоддзі праведзены праверкі захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян, у тым ліку і па заяўнаму прынцыпу “адно акно” ва ўсіх сельскіх Саветах і на 12 прадпрыемствах раёна. У ходзе мерапрыемства аказана ўсім метадычная дапамога.

У першым паўгоддзі інфармацыйна-прапагандысцкія групы правялі 52 сустрэчы: у працоўных калектывах – 35, з насельніцтвам па месцу жыхарства – 17. Пры гэтым паступіла 153 пытанні, заўвагі і прапановы. З іх знаходзіцца на кантролі 5, вырашаны – 29, дадзены растлумачэнні ў СМІ пры немагчымасці вырашэння – 10, растлумачана заяўнікам – 103.

Праз службу “адно акно” за 6  месяцаў выдадзены грамадзянам 243 даведкі, якія пацвярджаюць, што прадаваемая прадукцыя вырашчана фізічнай асобай на зямельным участку, выдзеленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. 174 чалавекі атрымалі даведкі аб льготах непаўналетняга, пацярпеўшага ад катастрофы на ЧАЭС. 150 даведак выдадзены наконт таго, што фізічная асоба на момант звароту не зарэгістравана ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. 76 чалавек атрымалі пасведчанні пацярпеўшага ад катастрофы на ЧАЭС.

Служба “адно акно” ажыццяўляе дзейнасць па 23 адміністрацыйных працэдурах з пераліку працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №152 ад 16.03.2006 г. (у рэдакцыі Указа № 402 ад 6.09. 2007г.).


А. КАТОК, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян, прававому забеспячэнню і справаводству райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *