Стараюцца, каб ураджай парадаваў

Сельское хозяйство

Нашы работнікі сельскай гаспадаркі звыклі дзейнічаць рашуча, не зацягваць – стараюцца лавіраваць ва ўмовах надвор’я і разлічваць усё так, каб не было збояў.

Дзякуючы іх старанням, работа на палях «кіпіць». Едзеш – з аднаго боку дарогі на азімых праводзяць падкормку на «Расе», па іншы бок застаюцца шлейфы ад дыскатараў, што рыхтуюць глебу, на наступным палетку ўносяць арганічныя ўгнаенні. Фронт палявых работ вялікі, але ідуць яны досыць зладжаным і мерным тэмпам.

Леанід Краўчанка, КСУП «Судкова»

Аляксандр Пупунiн, КСУП «Судкова»

Нашы гаспадаркі ўжо завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых. Першымі «фінішыравалі» судкаўчане, пасеяўшы тысячу гектар, пасля КСУП «ім. І.П. Мележа» (440 га) і эксбаза «Стралічава» (1260 га). На падрыхтоўцы глебы таксама лідзіруюць гэтыя ж сельгаспрадпрыемствы, але ўжо ў іншым парадку:  КСУП «ім. І.П. Мележа» (46%), КСУП «Судкова» (39%) і эксбаза «Стралічава» (29%). Таму і не дзіўна, што менавіта прозвішчы механізатараў гэтых гаспадарак фігурыруюць у звестках раённага прэс-цэнтра.

Ілля Белаш, ПМС

Сямён Антанюк, ПМС

Заўсёды працягвае руку дапамогі з тэхнікай і работнікамі Хойніцкае ПМС, таму мы іх таксама не пакінулі без увагі – сфатаграфавалі ў газету. Дзякуй усім, хто ў гэтыя дні працуе ў палях і стараецца зрабіць усё, каб ураджай парадаваў.

  Алег ЗУБОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *