З мэтай папярэджання

Службы информируют

У рамках ажыццяўлення кантролю за месцамі захоўвання і уборкі грубых кармоў, а таксама сельскагаспадарчай тэхнікі, задзейнічанай у перыяд нарыхтоўчай кампаніі, работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены рэйдавыя мерапрыемствы.

Праведзены праверкі камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў «Судкова» і «Веляцін» на прадмет захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі.

У ходзе рэйду асаблівая ўвага работнікамі аддзела надавалася наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, камплектаванню пажарных шчытоў, падрыхтоўцы па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, веданню і ўменню карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння асоб, якія задзейнічаныя ў нарыхтоўцы кармоў. З работнiкамi суб’ектаў гаспадарання праведзены супрацьпажарныя інструктажы.

Як паказвае статыстыка, часцяком да пажараў прыводзіць элементарная чалавечая абыякавасць да ўласнай бяспекі, зніжэнне ўзроўню адказнасці, а, часам, грэбаванне ўсталяванымі правіламі. Прыцягнуць увагу да небяспекі пажараў, незваротнасці яго наступстваў, а часам і чалавечай гібелі ад іх — мэта адбыўшыхся і будучых сустрэч.

А. БЯСПАЛЫ, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *