Працаваць так, каб не было сорамна


IMG_0223Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы раённага Савета дэпутатаў, узначальваемай старшынёй райсавета Г.В. Бондар, адбылася на мінулым тыдні з жыхарамі аграгарадка Вялікі Бор.
Галоўнай тэмай стала абмеркаванне асноўных палажэнняў Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Далей Г.В. Бондар расказала аб выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у Гомельскай вобласці, у нашым раёне, мясцовым сельгаспрадпрыемстве, а таксама аб неабходнасці працягваць мадэрнізацыю, у тым ліку і сельскагаспадарчай галіны, аб будаўніцтве жылля.
Галіна Віктараўна заклікала вясковых жыхароў не быць абыякавымі да свайго лёсу, а прыкласці ўсе ўменні і здольнасці для павышэння дабрабыту. Летні перыяд вельмі падыходзіць для дадатковага заробку.
Галоўны ўрач ЦРБ А.І. Федзянько давёў дэмаграфічную сітуацыю ў раёне, праінфармаваў аб матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні бальніцы, ходзе яе рамонту.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Н.А. Слесарэнка расказала аб напрамках работы ўпраўлення, адным з якіх з’яўляецца выдача субсідый на развіццё ўласнай справы, памерах пенсіі. Дарэчы, на тэрыторыі Велікаборскага сельсавета пражывае 392 пенсіянеры.
З крымінальнай сітуацыяй у раёне і на тэрыторыі Велікаборскага сельсавета пазнаёміў намеснік начальніка РАУС В.А. Курленка. На дэманструемых фотаздымках з негатыўнага боку былі паказаны самагоншчыкі вёскі, асобы, што злоўжываюць спіртным, абавязаныя асобы. Са станоўчага боку адзначана работа ўчастковага міліцыянера В.В. Звягіна. Таксама нагадана аб неабходнасці рэгістраваць веласіпеды – райаддзел атрымаў спецыяльныя наклейкі, на якіх змешчана інфармацыя, што двухколавы транспартны сродак зарэгістраваны ў адзінай базе даных.
Аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, утрыманні ў належным стане пячнога ацяплення, электраправодкі і іншых нормах бяспекі нагадаў начальнік ПАВП №11 Хойніцкага РАНС А.П. Чуйко. Быў прадэманстраваны фільм адпаведнай тэматыкі.
Эмацыянальна сустрэлі жыхары выступленне намесніка дырэктара КЖУП «Хойніцкі камунальнік» па абслугоўванню і рамонту жылфонда і аб’ектаў добраўпарадкавання А.М. Волчэк. Пытанняў накапілася шмат. Цікавіліся пра налічэнне платы за камунальныя паслугі, капітальны рамонт і тэхабслугоўванне, куды адлічваюцца гэтыя сродкі і чаму іх дамы не рамантуе «Хойніцкі камунальнік».
Каб ліквідаваць падобны інфармацыйны вакуум, КЖУП «Хойніцкі камунальнік» даручана давесці да ведама насельніцтва інфармацыю па капітальнаму і бягучаму рамонту, тэхабслугоўванню, структуры аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. У сваю чаргу, нагадала Галіна Віктараўна, спажыўцы павінны памятаць, што ў іх ёсць не толькі правы, але і абавязкі.
Таксама пыталі жыхары, хто павінен рамантаваць ветравікі, пра прыватызацыю жылля, прасілі адрамантаваць дарогу каля школы і інш.  Жыхары звярнуліся да намесніка старшыні праўлення райпо Т.П. Саханьковай з просьбай зрабіць прыпынак аўталаўкі на вул. Цэнтральнай каля дома № 186.
Пасля пасяджэння адбыўся канцэрт самадзейных артыстаў РДК.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *