Свята ў нашым двары

Культура

Як кажуць, калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет пойдзе да гары.

У нашай рэчаіснасці, калі каранавірусная інфекцыя абмежавала правядзенне розных мерапрыемстваў, залы пустуюць, а сэрцы хайнічан, між тым, жадаюць свята і музыкі, работнікі культуры знаходзяць новыя формы работы. У прыватнасці, следуючы ўсё той жа прыказцы пра гару, канцэрт «пайшоў» да людзей.

На выхадных удзельнікі аб’яднання «Спадчына» зладзілі канцэрт у адным з двароў па вул. Калесніка мікрараёна «Юбілейны». І першая спроба не выйшла камяком. Гледачы сабраліся – хто выйшаў у двор, хто назіраў з вакна – падпявалі, апладзіравалі, фатаграфавалі. Зарад бадзёрасці і добры настрой атрымалі ўсе.

Сапраўднае свята двара атрымалася. Працягнем?

Ганна КАЛІНІНА, юнкар.

Фота прадастаўлена Цэнтрам культуры г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *