Круглыя суткі на варце дарог

Общество

Акрамя Дня Незалежнасці, 3 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца яшчэ адна падзея – стварэнне дарожнай міліцыі Беларусі.

Яшчэ ў пяцідзясятыя гады супрацоўнік ДАІ быў узброены толькі міліцэйскім свістком і паласатым жэзлам, сёння ў яго распараджэнні – надзейныя сродкі сувязі, разнастайныя гаджэты і сучасныя аўтамабілі. Тым не менш і тады, і цяпер галоўная задача, якая стаіць перад гэтай службай, засталася нязменнай – ахоўваць спакой і парадак на дарогах.

Анатолій Кулакоўскі

Дзмітрый Валяваты

Эдуард Ціханенка

Аляксей Гаўрылаў

Дружны калектыў аддзялення ДАІ Хойніцкага РАУС – гэта сем супрацоўнікаў, якія дастойна нясуць службу, вядуць прафілактычную працу, накіраваную на мінімізацыю траўматызму ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Кожны супрацоўнік выдатна ведае свае абавязкі, кожны неабыякавы, кожны любіць сваю справу. У штаце чатыры інспектара ДПС: самы вопытны – Аляксандр Анісенка, «навічок» –Аляксей Гаўрылаў, а таксама Андрэй Гапоненка і Дзяніс Зубок, старшы дзяржаўтаінспектар Эдуард Ціханенка, старшы інспектар адміністрацыйнай практыкі Дзмітрый Валяваты. Кіруе аддзяленнем Анатолій Кулакоўскі.

Андрэй Гапоненка

Аляксандр Анісенка

Дзяніс Зубок

Нягледзячы на пасады і званні, кабінетных работнікаў тут няма. Бо сярод абавязкаў супрацоўнікаў ДАІ не толькі спыненне парушэнняў правілаў дарожнага руху, але і кантроль за ўтрыманнем дарог, захаваннем кіраўнікамі арганізацый патрабаванняў і стандартаў па бяспецы дарожнага руху, эксплуатацыі транспарту, а таксама ўзгадненне маршрутаў небяспечных грузаў, выдача тэхнічных заданняў на ўстаноўку знакаў, выяўленне месцаў канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў, забеспячэнне грамадскага правапарадку.

Ад іх залежыць бяспека людзей, яны першыя прыходзяць на дапамогу ў час аварый і незалежна ад часу года і сутак «ловяць» парушальнікаў. Дзякуй вам, работнікі Дзяржаўтаінспекцыі, за тое, што на хойніцкіх дарогах парадак!

Вікторыя КАПІТАН, юнкар.

Фота Наталлі РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *