Хайнічане разважаюць, што для іх 3 ліпеня

Главное

Анатолій Бандарэнка:

— Самае галоўнае свята нашай краіны. А асабіста для мяне – гэта жыццё, рух уперад, незалежнасць, прыгажосць нашага краю, і Хойнікшчыны асабіста, якая нам засталася ад дзядоў і якую нам належыць захоўваць. Гэта гонар за нашу Беларусь. Гэта свята ўсёй краіны, кожнай сям’і, кожнага чалавека. Са святам!

Жанна Чарняўская:

— 3 ліпеня – гэта вельмі памятны дзень, які сёння ўвасабляе незалежнасць нашай краіны. Аднак заўсёды неабходна памятаць, як была здабыта гэта незалежнасць, як вызвалялася наша краіна, сталіца Беларусі. І дзень вызвалення сталіцы 3 ліпеня 1944 года і ўвасабляе Незалежнасць нашага краю. Я вельмі пяшчотна адношуся да гэтага свята.

Наталля Малаш:

— Гэта свята тых, хто любіць сваю краіну, свой горад, сваю малую радзіму. Тых, хто ганарыцца дасягненнямі і сам уносіць пасільны ўклад у развіццё свайго рэгіёну. Тых, хто радуецца перамогам сваіх суайчыннікаў, хто працягвае руку дапамогі не толькі блізкаму, а нават незнаёмаму чалавеку.

Людміла Тупіца:

— Менавіта ў такія дні, у такія святы разумееш, як важны мір, чыстае неба, добрая ўсмешка і ветлівае слова. Магчыма, у мітусні дзён мы забываем аб гэтых простых рэчах, што і складаюць наша жыццё, а свята краіна нібы нагадвае, што нам усім неабходна цаніць і берагчы.

Уладзімір Міхедзенка:

— Дзень Незалежнасці – для кожнага чалавека, думаю, гэта самы важны дзень, самае важнае свята. Гэта дзень, каб ускласці кветкі да помніка воінам-вызваліцелям, каб узгадаць, якой цаной дасягнута незалежнасць, парадавацца дасягненням і спець разам з усёй краінай гімн.

Крысціна Апанаська:

— А для мяне сённяшні дзень – яшчэ адна нагода ўзгадаць, якімі сіламі і стратамі дасягнута Перамога, якімі намаганнямі краіна была адноўлена. Падрасце сын, і абавязкова будзем з ім разам хадзіць на такія мерапрыествы. І ў гэтым выхоўваецца патрыятызм.

Вольга Белаш.

Фота Алены Смусянок.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *