Па прынцыпах законнасці і гуманізму

Законнасць і парадак

26 чэрвеня спаўняецца 92 гады з дня ўтварэння адвакатуры ў Беларусі. У гэты дзень у 1922 годзе трэцяя сесія ЦВК БССР прыняла першае Палажэнне аб адвакатуры.

IMG_2695
Адвакатура ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе сабой прававы інстытут, закліканы аказваць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу грамадзянам і юрыдычным асобам, усім, хто ў гэтым мае патрэбу.
На тэрыторыі нашага раёна прафесійную праваахоўную дзейнасць ажыццяўляюць тры адвакаты юрыдычнай кансультацыі, якая ўваходзіць у састаў Гомельскай абласной калегіі адвакатаў.
Адвакатам-загадчыкам юрыдычнай кансультацыі з’яў-ляецца Васілій Сямёнавіч Ганчарэнка (на здымку ў цэнтры), стаж яго работы тут 25 гадоў. Пяць гадоў працуе адвакатам Таццяна Леанідаўна Бельская, 2 гады – Андрэй Генадзьевіч Казіміраў. Усе яны маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю.
Работнікі гэтага важнага падраздзялення заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і па просьбе асоб, якія звярнуліся, вырашыць шэраг прававых пытанняў у рамках закону. Аднак грамадзянам трэба памятаць, што звяртацца да адваката лепш усяго да ўзнікнення сур’ёзных праблем або канфліктаў, што любую праблему можна прадухіліць у самым пачатку, не даводзячы справу да судоў. Сёння адвакатам прадастаўлена права займацца медыяцыяй (пазасудовы спосаб урэгулявання ўзнікшых спрэчак). Гэта самы лепшы спосаб вырашэння канфліктаў. Людзі павінны навучыцца размаўляць адзін з другім, а прафесійныя адвакаты-медыятары дапамогуць зрабіць так, каб праблема была знята без абвастрэння сітуацыі.
У ідэале, лічаць супрацоўнікі юрыдычнай кансультацыі, кожны чалавек, які сутыкнуўся з прававым пытаннем, у першую чаргу павінен звярнуцца да адваката. Кожны кліент можа разлічваць на разуменне і абарону, таму павінен давяраць адвакату і ведаць, што ўсе паведамленыя яму звесткі застануцца ў тайне і нідзе не знойдуць агалоскі.

Клаўдзія БОСАК.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *