Пачакайце, ёсць пытанне

Власть

Прымаць меры па своечасоваму разгляду зваротаў, якасна іх вырашаць — на гэта павінна быць арыентавана работа прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання.

А даведацца аб праблемах, што турбуюць жыхароў раёна, дапамагаюць сустрэчы па месцы працы, месцы жыхарства. Менавіта пад час такіх вось, па-хатняму цёплых, сустрэч людзі больш адкрытыя, больш шчырыя, часцей у такія моманты можна пачуць не толькі аб праблемахі пытаннях, але і словы падзякі, падтрымкі.

На бягучым тыдні сустрэчы з насельніцтвам прайшлі ў горадзе і ў сельскіх населеных пунктах. Дэпутат Святлана Вашчыла на сустрэчы з жыхарамі дамоў 7 і 9 па вул. Жукава райцэнтра адзначыла іх стараннасць у частцы добраўпарадкавання і навядзення парадку ў пад’ездах, на дваровай тэрыторыі. Такіх бы прыкладаў да пабольш у раёне. Аднак ёсць пытанне з палівам кветак, што высаджаны ў двары: камунальная служба ўзяла гэту праблему «на аловак».

Жыхары Храпкава прасілі адрэгуляваць сітуацыю з бадзяжнымі сабакамі. КЖУП «Хойніцкі камунальнік» паставіла зварот на кантроль. Але ж нам усім патрэбна памятаць, што гэтыя бадзяжныя жывёлы не з’яўляюцца самі па сабе, іх некалі выкінуў з дому чалавек. Дык можа прыйшоў час нам усім стаць чалавечней…

Правілы накіравання ў дом-інтэрнат былі растлумачаны на сустрэчы ў н.п. Ізбынь.

Каля прыватнга магазіна ў Стралічаве неабходна ўстанавіць кантэйнеры для смецця, у тым ліку і раздзельнага збору другаснай сыравіны.

А з жыхарамі н.п. Загальская Слабодка нараду з іншымі абмеркаваны і пытанні прафілактыкі п’янства і алкагалізму, неабходнасці вядзення здаровага ладу жыцця.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *