Калі мы разам – з любой справай справімся

Год малой радзімы

Бярыся дружна – не будзе грузна. У адзіночку не пераможаш і купіну. Веніка не зломіш, а дубцы па адным усе паломіш.

Гэтыя і многія іншыя прымаўкі гавораць аб адным – калі разам людзі бяруцца за нейкую справу, то і зрабіць ім яе прасцей.

Добра, калі ёсць такія калектывы. А вось калі ёсць такія жыхары ў населеных пунктах, то гэта ўдвая лепей. Вось і ў н.п. Звяняцкае ёсць такія актывісты – за справу любую бяруцца разам, і нават падказваць ім не трэба. Гэта Надзежда Звягіна, Васілій Гардзейчык, Зінаіда Шкурко, Тамара Заяц, Алена Заяц, Галіна Каваленка, Алена Сцепаненка і іншыя.

Так, напрыклад, нядаўна на могілках зламала моцным ветрам дрэва – яны аператыўна, не чакаючы ніякай дапамогі ні ад каго, навялі там парадак. Дрэва распілавалі, тэрыторыю прыбралі.

Менавіта гэтыя ініцыятыўныя грамадзяне становяцца арганізатарамі правядзення суботнікаў па навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторыі вёскі, могілак. За імі падцягваюцца і іншыя. І такая згуртаванасць – гэта прыклад любові да сваёй малой радзімы, прыклад патрыятызму, калі мы сваімі маленькімі, і няхай не заўсёды прыкметнымі, справамі робім навакольны свет лепей.

С. РАБЯНОК, в.а. старшыні Паселіцкага сельвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *