Аляксандра Іванюценка ў ліку пераможцаў

Образование

Адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Рэспубліканскі творчы конкурс «Жывая класіка» – сумесны праект «Сталічнага тэлебачання» і Міністэрства інфармацыі. Штогод ён збірае таленавітую моладзь з усёй краіны.

Паўфінал конкурсу ў гэтым годзе праходзіў у рэжыме анлайн. Наш раён прадставіла выпускніца Велікаборскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аляксандра Іванюценка. Яна стала пераможцай абласнога этапу і атрымала Дыплом I ступені.

Аляксандра прадставіла Гомельскую вобласць у фінале конкурсу. У сваёй узроставай катэгорыі дзяўчына заняла другое месца і была ўзнагароджана Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі, а таксама атрымала сертыфікат на аздараўленне ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Да конкурсу Аляксандру рыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Надзея Карабкова.

У гэтым годзе конкурс праходзiў у незвычайным фармаце. Папярэднія этапы прайшлі анлайн, а для фіналу пабудавалі спецыяльны здымачны павільён, які аснасцілі на вышэйшым тэхналагічным узроўні.

Выступленне фіналістаў ацэньвала рэспубліканскае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва. Адзін з членаў журы адзначыў: «Гэтыя дзеткі, якія ўжо прызвычаіліся чытаць, якія палюбілі літаратуру, якія цягнуцца да чытання, будуць ужо творцамі, будуць ініцыятыўнымі».

Тэлеверсію фіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» можна было ўбачыць 6 верасня на тэлеканале СТВ.

А. ЯКУНІНА, метадыст РВМК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *