У Хойніках прайшоў флэшмоб «За Беларусь!»

Главное

Па ўсёй краіне праходзяць аўтапрабегі, флэшмобы і мітынгі «За Беларусь!».

Хайнічане таксама далучаюцца да патрыятычных мерапрыемстваў і гучна заяўляюць пра любоў да сваёй Радзімы. У мінулы чацвер у райцэнтры прайшоў танцавальны флэшмоб.

Заварожваючыя рухі і шчырыя ўсмешкі дзяцей і моладзі ўсяго за некалькі хвілін паспелі зарадзіць прахожых добрым настроем. Удзельнікі флэшмобу праз танец імкнуліся перадаць жаданне захаваць усе дасягненні сваёй Беларусі і разам ісці ў шчаслівую будучыню.

Фота Наталлі РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *