І выбар ёсць, і цэны адпаведныя

Экономика

На Хойнікшчыне стартавалі восеньскія кірмашы.

Першы прайшоў у мінулую суботу ў мікрараёне «Юбілейны». Была прадстаўлена сельгаспрадукцыя, вырашчаная ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама ў нашым раёне, дзяржаўны прафесійны ліцэй прапанаваў пакупнікам бульбу і збожжа.

Праводзіцца кірмашы будуць да канца кастрычніка на двух пляцоўках – на асфальтаванай на скрыжаванні вул. Калесніка і вул. 70 гадоў Кастрычніка і каля рэстарана «Палессе» па вул. Савецкая (сёння якраз у «старых» Хойніках ладзяць кірмаш).
Штодня працягнуць работу пляцоўкі па продажы сельгаспрадукцыі, у тым ліку фізічнымі асобамі, харчовых і нехарчовых тавараў у спецыяльна адведзеных месцах і на рынку «Юбілейны».

Нагадаем: 3, 17 і 31 кастрычніка кірмашы пройдуць у мікрараёне «Юбілейны» (пляцоўка на скрыжаванні вул. Калесніка і вул. 70 год Кастрычніка), 10 і 24 кастрычніка – па вул. Савецкая (пляцоўка каля рэстарана «Палессе»).

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *