Шчасце, памножанае на дзевяць

Общество

Кacтpычнiк вeльмi бaгaты нa мaляўнiчыя фapбы. Ён yвecь гapыць кaляpoвaй лicтoтaй. Tyт i зoлaтa, i яpкaя чыpвaнь, i лiмoннa-жoўтыя кoлepы, шмaт бapвoвыx фapбaў. Прыгажосць!

Але ў той жа час павялічваецца колькасць пахмурных дзён, часта пачынае церушыць дробны дождж. Як змагацца з сумным восеньскiм настроем? Ёсць добрая парада – дапаможа сустрэча з цікавым чалавекам. Цеплыня ў сэрцы i светлыя думкi ўтвараюць з панурым надвор’ем добры кантраст, i восень робiцца ярчэйшай. У мяне так і адбылося, калі я ехала ў госці да Юліі Краўчанка, якая жыве ў вёсцы Клівы.

Як толькі бабуля адчыніла дзверы хаты і сустрэла мяне шчырай усмешкай, я адразу забылася пра кепскае надвор’е. «Прахадзі, мая донька», – запрасіла Юлія Іванаўна. Мы гутарылі з гаспадыняй пад музыку ліўня, які барабаніў па вокнах, седзячы на верандзе. Гэта таксама стварала асаблівую, утульную атмасферу. Шчырая, прыемная бабуля з трапяткім хваляваннем распавяла шмат цікавага пра сваё жыццё. У кожнай светлай усмешцы, у кожнай слязінцы чыталіся яе радасці і перажыванні.

Галоўная радасць, вядома, – гэта дзеці. А іх у Юліі Іванаўны дзевяць. Раіса працуе на фабрыцы марозіва ў сталіцы. Люся – санітарка ў РНПЦ у Гомелі. Валодзя – ляснік, жыве ў Зельве. Грыша – зваршчык на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мінску. Саша – слесар у аўтобусным парку ў Гомелі. Наташа – сацыяльны работнік, жыве побач з маці, у Клівах. Дзіма таксама ў вёсцы застаўся, працуе даглядчыкам. А Коля трактарыст, жыве ў Казялужжы. Аднаго сына – Міхаіла, на жаль, ужо няма.

Да таго ж у бабулі 16 унукаў і 6 праўнукаў. Гэта вельмі дружная сям’я. Дзеці выраслі, раз’ехаліся, але сцены бацькоўскага дому грэюць і вабяць з розных краёў і дарог. Яны са сваімі сем’ямі любяць прыязджаць да бабулі, якая заўсёды рада гасцям. Вось і ў час майго візіту ў доме былі дачка Наталля, сын Аляксандр і зяць Юрый. Спачатку дапамагалі з хатнімі справамі, а пасля даваць інтэрв’ю, дзелячыся сваімі ўспамінамі.

Юлія Іванаўна тутэйшая. Працавала цялятніцай і даяркай на ферме. У яе працоўнай кніжцы ўсяго два запісы – калі прымалі на работу і калі пайшла на пенсію. Цяжкая праца была, але яна ніколі не губляла аптымізму, паспявала і па гаспадарцы справіцца, якая раней была вялікай (каровы, быкі, свіння, конь, гусі, качкі, авечкі, трусы, нутрыі), і дзяцей даглядзець. Дарэчы, у дэкрэтным водпуску сядзела па два месяцы, а потым зноў ішла зарабляць грошы.

З мужам жыццёвыя сцяжынкі разышліся – выхаванне сыноў і дачок лягло на плечы жанчыны. Ёй вельмі дапамагала маці, аб якой яна ўзгадвае самымі цёплымі словамі. Разам яны выхавалі дзяцей, прывучылі да працы. Юлія Іванаўна, стомленая за дзень на ферме, знаходзіла сілы і час, каб кожнай сваёй крывіначцы ўдзяліць увагу.

Многім з нас аб дзяцінстве нагадваюць пахі. У вёсцы пахла свежым сенам, што пакрысе запаўняла пуню. Суніцамі, слоікі якіх стаялі побач з іншымі варэннямі-саленнямі. Святочнымі пірагамі, пах якіх па-здрадніцку прасочваўся з кухні і ўрэшце рэшт запаўняў усю хату. Мая субяседніца выдатна гатавала грыбкі, вафелькі, маковікі. А кабана заб’юць – пах каўбас вяленых. Здаецца, сотні іх, тых водараў, з якіх складалася дзяцінства. І за кожным — мама. Руплівая гаспадыня.

Шмат чаго ўзгадвала мая субяседніца з мінулага. І як вяселлі гулялі ў двары пад шатром, і як на прастольныя святы – Хрышчэнне і Троіцу – адзін да аднаго ў госці ездзілі, і як у армію праваджалі на грузавой машыне, упрыгожанай яловымі лапкамі. Ёсць што ўзгадаць, ёсць чаму парадавацца, нягледзячы на ўсе цяжкасці, ёсць за што падзякаваць. Бабуля дзякуе Богу за сваё шчасце, памножанае на дзевяць.

Наталля РЭВЯКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *