Бліц-апытанне: Беларусь – гэта мы. У нашых сілах зберагчы мір

Главное

Наша краіны была і павінна застацца сімвалам міру, стабільнасці, бяспекі, спакою.

У чарговы раз мы правялі апытанне, каб даведацца стаўленне хайнічан да падзеі у краіне.

Анастасія Севярынец,
старшыня Алексіцкага
сельвыканкама:

– У мяне адназначная пазіцыя – я за мір, за стабільнасць нашай роднай краіны. Дзівяць, калі не сказаць больш, гэтыя «мерапрыемствы», якія па выхадных праходзяць у Мінску. Людзі самі не ведаюць чаго хочуць, а тое, што падрываюць сваімі паводзінамі і дзеяннямі эканоміку краіны, у якой ім і ўсім іншым, у тым ліку іх дзецям, жыць, мабыць не ўсведамляюць ці проста не хочуць ўсведамляць.

Нельга разбураць тое, да чаго мы ішлі не адно дзесяцігоддзе – незалежнасць, бяспеку, стабільнасць. Той, хто думае аб будучыні сваёй краіны і пра дабрабыт – уласны, сваёй сям’і, сваёй краіны – не на акцыі падазроныя бегае, а працуе, вучыцца, паказвае выдатныя вынікі ў працы, вучобе, спорце.

Людміла ГАРКУША,
першы сакратар Хойніцкага РК ГА «БРСМ»:

– Я абураная тым, што беларусы ідуць супраць беларусаў. Мы прыязны народ і такім павінны заставацца заўсёды. Кожны з нас мае права на ўласнае меркаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, але ўсё павінна адбывацца ў рамках закона.

Што датычыць маладых рабят, якія выходзяць на вуліцы, каб паўдзельнічаць у пратэстных акцыях… Ведаеце, трэба заўсёды памятаць, як шмат зроблена ў Беларусі за гады незалежнасці, і як шмат яшчэ трэба будзе зрабіць. У моладзі ў нашай краіне дастаткова магчымасцяў. Узяць, напрыклад, з пазіцыі БРСМ усім вядомы праект «100 ідэй для Беларусі». Мы запрашаем кожнага, хто жадае паўдзельнічаць: прыходзьце, прапануйце свае стартапы.

Хочацца таксама, каб моладзь ганарылася сімваламі сваёй дзяржавы. Шмат хто з нас нарадзіўся пад чырвона-зялёным сцягам, вырас, атрымаў пашпарт, адукацыю. Гэта сімвал нашага суверэнітэту, мірнага грамадства.

Упэўнена, любімую Беларусь чакае выдатнае і шчаслівае будучае, але не трэба забываць – мы, моладзь, нясём за яго адказнасць.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА,
маладая маці:

– У мінулым годзе я стала маці, і зараз словы мір і стабільнасць гучаць для мяне зусім па-новаму, інакш, больш востра і асэнсавана. Нараджэнне майго сынулі стала самай важнай шчаслівай падзеяй у маім жыцці. Па-гэтаму ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне ў апошні час, вельмі турбуюць мяне не толькі як грамадзянку Рэспублікі Беларусь, але як маму, якая клапоціцца за тую будучыню, якую мы перададзім новаму пакаленню.

Я з неразуменнем стаўлюся да тых маладых бацькоў, якія неабдумана і рызыкоўна бяруць сваіх дзяцей на «мірныя» мітынгі. Там жа творыцца жах! Аб чым думаюць гэтыя бацькі? Я ўвогуле не згодна з тым, што яны цягнуць на «плошчы» сваіх дзяцей. Мы ж разам будуем нашую будучыню, менавіта для іх, дзяцей. Для тых, хто будзе лепш за нас, дарослых. Для тых, хто падтрымае гэтую стабільнасць. Мне б хацелася, каб наша краіна, у тым ліку для нашых маленькіх сыноў і дачушак, заставалася сімвалам міра і спакою.

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *