Праграмы выконваюцца эфектыўна

Власть

Адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі па добраўпарадкаванню і прыродакарыстанню раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні пастаяннай камісіі Аляксандра Палеенкі.

Пытанні – выкананне раённага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016-2020 гады, развіццё аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь і ступень іх эфектыўнасці ў раёне – разгледжаны пад час выезду на ДМБ «Храпкаў» КСУП «Аравічы».

Як адзначыла інспектар раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Жанна Харытанчук, асноўнай мэтай выканання раённага комплексу мерапрыемстваў з’яўлялася забеспячэнне ўстойлівага развіцця Хойніцкага раёна і ўмоў для фарміравання спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці людзей, удасканаленне працэсаў прыродакарыстання з улікам патрабаванняў і задач, вызначаных дзяржпраграмай.

З інфармацыяй аб ходзе выканання раённага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу выступіў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Махнавец.

Па выніку пасяджэння райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і райсельгасхарчу рэкамендавана працягнуць работу па выкананні ў поўным аб’ёме раённых комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі адпаведных дзяржпраграм.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *