Аб тым, што важней для краіны, раёна, чалавека

Власть

Прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, актывам сельскіх населеных пунктаў – адна з форм работы з насельніцтвам.

Дэпутаты розных узроўняў надаюць важнае значэнне такім формам зносін, менавіта яны дазваляюць даведацца аб праблемах і турботах, якія хвалююць жыхароў раёна.

Прыём грамадзян у Барысаўшчынскім сельвыканкаме і сустрэчу з актывам сельсавета правялі на бягучым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Чарняўская і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.

Выдзяленне пашы – з такой просьбай ад жыхароў Барысаўшчыны і Віці звярнулася жыхарка Барысаўшчыны. Тая паша, куды зараз ганяюць сваю жывёлу жыхары дзвух вёсак – малая (у населеных пунктах 44 каровы на прыватных падворках), усяго і будзе што 12 га. А па заканадаўству патрэбна як мінімум 22 га для выпасу такой колькасці жывёлы. Кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства зварот накіраваны для вырашэння. Насельніцтва патрэбна падтрымліваць у жаданні трымаць хатнюю гаспадарку, а не «адбіваць» у іх гэтае жаданне і не ствараць дадатковых перашкод.

На сустрэчы з актывам Барысаўшчынскага сельсавета абмеркаваны важныя і надзённыя пытанні. Плануемыя змены ў асноўны закон дзяржавы – Канстытуцыю – калі ёсць канструктыўныя прапановы, то можна імі дзяліцца на адпаведным сайце. Прафілактыка каронавіруснай інфекцыі – выплаты медыкам і асабітая адказнасць кожнага чалавека за свае паводзіны (прытрымліванне сацыяльнай дыстанцыі і нашэнне масак у грамадскіх месцах). Працоўных абавязках і адносінах да выконваемай справы – скардзячыся, патрэбна памятаць не толькі пра правы, але і пра абавязкі таксама. Рамонт дарог – распрацоўваецца дзяржпраграма «Дарогі Беларусі» на будучае пяцігоддзе, якая дазволіць паступова адрамантаваць мясцовыя дарогі (іх па краіне нашай 70 тыс. км, а ў раёне – 81 км вясковых дарог). Выдаткоўваць сродкі на такія мэты таксама плануецца ў неабходных аб’ёмах, бо пытанне гэта важнае. Ахова здароўя – плануецца, што жыхары н.п. Барысаўшчына і Віць будуць «замацаваны» за Судкоўскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі (замест Глінішчанскай АУАП, да якой дабірацца ўвогуле нязручна).

Таксама ў межах дня дэпутата старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Бондар правяла «прамую лінію».

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *