Літаратурныя конкурсы да 100-годдзя народных пісьменнікаў Беларусі. Прымі ўдзел

Культура

Па 15 студзеня 2021 года праводзяцца адкрытыя абласныя літаратурныя конкурсы: «Белыя вішні і яблыні», прысвечаны 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (на лепшае кароткае апавяданне) і «Сям’я – аснова кахання і шчасця», прысвечаны 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (конкурс эсэ і замалёвак).

Літаратурны конкурс «Белыя вішні і яблыні» праводзіцца з мэтай стварэння і папулярызацыі мастацкіх твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых аўтараў.

Удзел у конкурсе могуць прыняць усе жадаючыя аўтары з 14 гадоў. Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

– тэкст твора – кароткае апавяданне (7000 знакаў з прабеламі) на беларускай мове,

– заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон).

Творы і заяўкі накіроўваюцца ў электронным фармаце (камп’ютарны набор, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадкоўны інтэрвал «адзінарны») з паметкай «На літаратурны конкурс «Белыя вішні і яблыні», на электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by.

Літаратурны конкурс «Сям’я – аснова кахання і шчасця» праводзіцца з мэтай стварэння і папулярызацыі таленавітых твораў, прысвечаных сям’і і сямейным каштоўнасцям, сямейным традыцыям, пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць, з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.

Удзел у конкурсе могуць прыняць усе жадаючыя аўтары з 14 гадоў. Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

– тэкст твора – эсэ ці замалёўкі (да 4000 знакаў з прабеламі) на беларускай мове;

– заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон).

Творы і заяўкі накіроўваюцца ў электронным фармаце (камп’ютарны набор, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадкоўны інтэрвал «адзінарны») з паметкай «На конкурс «Сям’я – аснова кахання і шчасця» на электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by.

Аргкамітэт конкурсаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *