Не паленаваліся і прыбраліся

Год малой радзімы

Суботнік атрымаўся маштабным

У межах абласнога суботніка на Хойнікшчыне актыўна, зладжана прайшлі работы па добраўпарадкаванні, азеляненні горада і сельскіх населеных пунктаў, навядзенні парадку на зямлі.

Правядзенне такіх акцый даўно стала добрай традыцыяй, бо іх мэта прадугледжвае сабой карысную для грамадства справу: зрабіць так, каб навокал стала больш утульна.

Нагадаем, што з ініцыятывай правесці абласны суботнік на працоўных месцах, навесці парадак на вытворчых аб’ектах і прылеглых да іх тэрыторыях без пералічэння грашовых сродкаў выступіў старшыня аблвыканкама Генадзій Салавей.

Жыхары нашага раёна дружна падтрымалі гэтую ініцыятыву і ўнеслі сваю лепту ў добраўпарадкаванне малой радзімы.

Прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутацкі корпус, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і моладзь арганізавана і добрасумленна навялі парадак на вуліцах горада і раёна – прыбралі смецце, сухія галінкі і лістоту, высадзілі новыя дрэвы. Ніхто не застаўся ў баку ад добрай справы – для ўсіх знайшлася работа, і яе выканалі на належным узроўні. Суботнік атрымаўся маштабным. Хойнікшчына стала значна чысцейшай. Гэта радуе. Дзякуй кожнаму, хто пастараўся для гэтага, але аказаўся незаўважаным.

Гэты год завяршае трылогію Года малой радзімы і, пакуль ёсць час, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб зрабіць яе яшчэ больш прыгожай, лепшай, дасканалейшай.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *