Пераконваць дзеяннямі

Спорт

З якім негатывам сутыкаецца наша моладзь? У асноўным, гэта тытунёвая і алкагольная залежнасць.

Тытунь можна лічыць моцным наркотыкам. І зусім курэнне не модна. Ад яго пачынаецца прамы шлях да цяжкіх захворванняў, якія часта прыводзяць да лятальнага зыходу.

Сярод моладзі раёна назіраецца празмернае ўжыванне піва, з’ява гэта набыла выгляд эпідэміі. Вечарамі рэдка можна сустрэць кампаніі без цыгарэт і піва, хаця яно  аднесена да спіртных напіткаў і яго распіццё ў грамадскіх месцах забаронена. Сухія лічбы не перададуць увесь негатыў праблемы п’янства сярод моладзі. Пераконваць лепш дзеяннямі, мерапрыемствамі: акцыямі, кірмашамі здароўя і інш.

Здароўе моладзі – гэта здароўе краіны, нацыі ў цэлым, гэта будучае краіны. Пытанне фарміравання здаровага ладу жыцця – задача не толькі медыцынскіх работнікаў. Толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых служб, шырокай грамадскасці яна  вырашальная.


А. КАВАЛЕВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *