І памятаць будзем, і паважаць

Образование

Адбыліся раённыя Пакроўскія адукацыйныя чытанні, правядзенне якіх стала ўжо добрай традыцыяй.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках супрацоўніцтва паміж галоўным упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскай і Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

На жаль, эпідэмічная сітуацыя накладвае свой адбітак, таму ў гэтым годзе сустрэча прайшла ў анлайн-фармаце. Тым не менш, гэта не перашкодзіла ёй быць цікавай, пазнавальнай, душэўнай.

Удзел у мерапрыемстве прынялі Благачынны па Хойніцкім і Брагінскім раёнах Настаяцель Храма Казанскай іконы Божай Маці іерэй Расціслаў Бандарэнка, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Храпкаў іерэй Канстанцін Таццяненка.

Тэма чытанняў – «Фарміраванне гістарычнай памяці моладзі і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа». Яна не выпадковая, зусім нядаўна адзначалася 550-годдзе з’явы Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе Жыровіцкага манастыра, 800-годдзе святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Прадставіць сваю работу можна было ў намінацыях «Хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным адукацыйным працэсе», «Святыні і падзвіжнікі Беларусі», «Культурна-гістарычная спадчына беларускага народа: дыялог пакаленняў», «Моладзь і духоўнасць: каштоўнасці жыцця, якія мы выбіраем», «Духоўнае асэнсаванне сямейных каштоўнасцяў у сучасным свеце».

Удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Прыемна, што праваслаўныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа прапагандуюцца і дашкольнымі ўстановамі.

Відэаролікі, фотапрэзентацыі, творчае эсэ, даследаванні, віртуальная экскурсія па праваслаўных храмах – і паслухаць, і паглядзець было што. Работы пры падрыхтоўцы сапраўды было праведзена шмат.

Узровень духоўна-маральнага развіцця – гэта паказчык, арыентаваны на будучыню. А вось тое, якім будзе будучыня нашых дзяцей, шмат у чым сёння залежыць ад школы, ад таго, наколькі пісьменна і фундаментальна мы, педагогі, зможам закласці ў школьніках неабходныя для жыцця духоўна-маральныя арыенціры.

Сёння гістарычная і культурная спадчына нашага мінулага як ніколі запатрабавана. Матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, створаныя ў мінулым, маюць вялікае значэнне для захавання і развіцця самабытнасці народа, яго ўнёску ў цывілізацыю.

Л. ТУПІЦА, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *