Мікалай Старчанка


НОВЫ ДОМ

У людзей сягоння наваселле,
Ля пад’ездаў радасны настрой.
Наваселле – гэта ж тое зелле,
Гэта шчасце – дах над галавой.
У пустыя гулкія кватэры
Рэчы пераносяцца з двара,
Мітусіцца, спрытная без меры,
Хуткая на ногі дзетвара.
Навасельцаў сціплыя пажыткі,
Радасць жа вялікая на ўсіх,
Будуць з часам новыя набыткі,
Ну, а зараз – ёсць вось гэты міг.
Будуць, веру, песні тут і казкі,
Прыйдзе ноч з харошым надта сном.
Самавар, начышчаны да бляску,
Нёс стары, нібыта сонца, у дом.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *