Колькі на хойніцкіх дарогах машын без тэхагляду?

Службы информируют

Праверылі на гэтым тыдні

З 1 па 15 снежня Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з прадстаўнікамі УП «Белтэхагляд» праводзіць у раёне прафілактычныя мерапрыемствы «Дзяржтэхагляд».

Мы паўдзельнічалі ў сумесным рэйдзе па выяўленні вадзіцеляў, чые транспартныя сродкі не маюць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Мерапрыемства доўжылася дзве гадзіны, і за гэты час да адказнасці прыцягнулі шэсць вадзіцеляў.

Спыняючы машыны, інспектары ДПС нагадвалі аўтаўладальнікам аб тым, што трэба адказна ставіцца да ўтрымання транспартных сродкаў у спраўным стане і пра памеры штрафаў. За язду без тэхагляду ў першы раз прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, за паўторнае парушэнне на працягу года – ад 2 да 5 базавых велічынь.

«Своечасова пройдзены тэхагляд – гэта залог бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху», – падкрэсліваў падчас тлумачальных гутарак з парушальнікамі інжынер па допуску транспартных сродкаў УП «Белтэхагляд» Аляксандр Варабей.

Фота Наталлі РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *