Ёсць прапановы? Агучвайце іх

Власть

Увага зваротам грамадзян максімальная

Магчымасць звярнуцца да старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Бондар у дзень дэпутата, які праходзіць кожную трэцюю сераду месяца, маюць усе грамадзяне.

Адны звяртаюцца з пытаннямі і праблемамі, другія – з прапановамі, у тым ліку і аб паляпшэнні работы той ці іншай структуры, ёсць і скаргі на дрэнную работу адказных асоб, ёсць і падзякі за стараннасць і прафесіяналізм.

Так, адзначана работа дэпутацкага корпусу – патэлефанаваўшыя грамадзяне падзяліліся, што сочаць за справамі і акцыямі, удзел у якіх прымаюць дэпутаты. Жыхары Мікалаеўскай выбарчай агругі № 16 выказалі жаданне пагутарыць непасрэдна са сваім дэпутатам Аляксандрам Палеенкам.

Жыхары вул. Гагарына райцэнтра занепакоены пустуючым участкам на вуліцы. Ён паступова зарастае кустоўем і дрэвамі, з-за чаго ўвесь выгляд псуецца. Аддзелам ЖКГ і землеўпарадкавання райвыканкама, камунальнай службе даручана вывучыць праблему і ліквідаваць яе.

Пыталіся жыхары Хойнік і аб выдзяленні сацыяльнага жылля.

Жыхарка Храпкава нагадала аб рэштках знесенага дома, якія дагэтуль не прыбралі. Таксама зададзены пытанні аб дзейнасці сацыяльнага работніка: яго якасцях, асабліва чалавечнасці, і чаму некаторыя з іх да сваіх абавязкаў ставяцца абы як.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар сустрэлася ў межах Дня дэпутата з работнікамі РАНС. У ходзе адкрытай гутаркі размова ішла аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна і яго перспектывах, бюджэце, падрыхтоўцы справаздачнай сесіі і Перспектыўнага плана работы райсавета дэпутатаў на 2021 год. Галіна Віктараўна заклікала ратавальнікаў унесці і свае прапановы па разглядзе пытанняў на сесіі, прэзідыуме і пастаянных камісіях райсавета.

Вольга БЕЛАШ.

Фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *