Раён прыгожы і людзі добрыя

Власть

Хойнікшчыну наведала старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч

Кацярына Анатольеўна сустрэлася з працоўным калектывам завода гідраапаратуры, азнаёмілася з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства.

Дырэктар завода Васілій Смальцар падчас экскурсіі па вытворчаму цэху праінфармаваў аб паказчыках работы прадпрыемства, планах і задачах, якія ставяць перад сабой кіраўніцтва і да выканання якіх мэтанакіравана калектыў ідзе.

У ходзе сустрэчы з работнікамі завода Кацярына Анатольеўна завастрыла ўвагу на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну. Распавяла аб прымаемых мерах па пераадоленню наступстваў каронавірусной інфекцыі, будаўніцтве жылля, размеркаванні бюджэтных сродкаў.

Кацярына Зенкевіч адзначыла: «Жывая, нефармальная гутарка з насельніцтвам стала добрай традыцыяй у Гомельскай вобласці. Нашы жыхары маюць магчымасць з першых вуснаў пачуць, якія праблемы і якім чынам вырашае ўлада. Сустрэчы дэпутатаў з насельніцтвам – гэта ўжо не маналог, нам паступаюць водгукі аб рабоце органаў мясцовага самакіравання, прапановы і ініцыятывы, што грамадзяне хацелі б бачыць у сябе ў рэгіёне, вобласці, краіне».

Работнікі завода азнаёмлены з вынікамі работы вобласці за 2020 год і асноўных напрамках дзейнасці на 2021 год.

У 2020 годзе закончылася трылогія Года малой радзімы. Зроблена нямала. Кожны жыхар рэгіёну меў магчымасць прыняць удзел у шматлікіх акцыях, пасадзіць дрэва, выйсці на суботнік. Кацярына Анатольеўна адзначыла і тую работу па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку, якая праведзена ў нашым раёне: «Радасна, што ўсё часцей жыхары нашага рэгіёну самі становяцца ініцыятарамі такіх акцый і мерапрыемстваў, самі жадаюць зрабіць малую радзіму прыгожай і квітнеючай. І робяць: словам, справай, фінансавай дапамогай. Гэта неацэнна».

Закранулі тэму набліжаючагася народнага форуму. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар падрабязна растлумачыла, як праходзіла выдвіжэнне дэлегатаў ад нашага раёна і хто будзе прадстаўляць Хойнікшчыну ў лютым на Усебеларускім сходзе. Дарэчы, работнікі завода гідраапаратуры неаднаразова раней прымалі ўдзел у народных форумах.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *