Ад працаўладкавання да працякання даху

Дэпутаты за работай

Выслухаць, дапамагчы ў вырашэнні пытання, растлумачыць пра правы і абавязкі – дэпутацкаму корпусу даводзіцца займацца рознабаковай работай з насельніцтвам.

На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Бондар, падчас сустрэч у працоўных калектывах і з насельніцтвам, на «прамыя лініі» звяртаюцца грамадзяне па самых розных пытаннях, ад камунальных праблем да адносін паміж суседзямі. Камунальных пытанняў, а часцей скарг, канешне, больш. Аднак невырашальных сітуацый, як кажуць, не бывае. Патрэбна толькі прыкласці больш намаганняў.

Так, жыхары дамоў па вул. Першамайскай, 5а і Калесніка, 2е паскардзіліся на дах, які працякае. Прычым праблема гэтая паўстае не першы год. Магчыма камунальнай службе неабходна больш якасна выконваць рамонтныя работы, каб звароты не паўтараліся. Такое патрабаванне агучыла Галіна Віктараўна, адрасуючы зварот для вырашэння ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

Не зніжае сваёй актуальнасці і пытанне выдзялення жылля: звяртаюцца і маладыя сем’і, і работнікі прадпрыемстваў, і адзінокія маці. Кожнаму звярнуўшамуся растлумацваецца, як і якім чынам яны могуць вырашыць жыллёвае пытанне, куды неабходна звяртацца і якія дакументы прадастаўляць.

Паступіла пытанне аб магчымасці выкарыстання мацярынскага капіталу: на якія мэты яго магчыма забраць раней, а на якія нельга.

І стажу практычна няма, і жаданне працаваць не вельмі прысутнічае, а жыць за нешта патрэбна – звярнуўся на прыём 62-гадовы хайнічанін. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прапаноўвае работу яму, толькі ці пагодзіцца грамадзянін.

Сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, з прадстаўнікамі працоўных калектываў будуць працягвацца. Не забывайце скарыстацца магчымасцю задаць пытанне.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *