Са святам 8 Сакавiка, дарагiя жанчыны!

Общество

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын.

Гэты дзень заўсёды адзначаецца з асаблівай цеплынёй і радасцю. Вы — увасабленне прыгажосці, абаяння і пяшчоты, сімвал хатняга цяпла, дабрыні, мацярынскага клопату. Дзякуй вам за працавітасць, энергію, душэўную цеплыню, за ваша ўменне рабіць свет ярчэйшым, дабрэйшым, прыгажэйшым.

Няхай гэтае цудоўнае свята вясны напаўняе вашы душы натхненнем, падорыць святло, надзею і радасць, прынясе поспех. Няхай любоў родных і блізкіх будзе нязменнай спадарожніцай у вашым жыцці! Здароўя, сямейнага дабрабыту, цудоўнага вясновага настрою, усмешак, шчасця і дабра.

З павагай, старшыня райвыканкама  Анатолій Бандарэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *