Пад абаронай закона


Да рыб, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адносяцца сцерлядзь, сёмга, кумжа, фарэль ручаёвая, харыус еўрапейскі, сняток, рапушка, вусач звычайны, рыбец, падуст.

У адпаведнасці з п.6 арт.17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб жывёльным свеце” забараняецца самавольная здабыча дзікіх жывёл  (у тым ліку  аб’ектаў рыбалоўства), аднесеных  да  “чырвонакніжных” відаў, іх незаконны абарот, а таксама  іншыя дзеянні, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя іх знаходжання.

Памер аплаты шкоды, прынесенай навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку знішчэння дзікіх жывёл, спаганяецца ў адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам таксамі. Напрыклад, вусач будзе каштаваць браканьеру 12 базавых велічынь.


Брагінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *